Пракуратурай Мінскай вобласці падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да былога намесніка старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта, які абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і службовай халатнасці.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, згодна з прад’яўленым абвінавачаннем, чыноўнік, з’яўляючыся старшынёй камісіі па жыллёвых пытаннях, незаконна напісаў заяву ад імя свайго сына з просьбай аб выдзяленні зямельнага ўчастка і ўзгадніў праект рашэння аб выдзяленні сыну ўчастка як асобе, якая мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, хоць той такім фактычна не з’яўляўся.

Рашэннем Смалявіцкага райвыканкама, якое ўзгоднена абвінавачаным як службовай асобай райвыканкама, яго сыну бясплатна быў выдзелены ў Смалявічах у пажыццёвае спадчыннае валоданне зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома плошчай 0,1500 га і кадастравым коштам больш чым 31 мільён рублёў, чым дзяржаве прычынены ўрон у буйным памеры.

Прыгаворам Мінскага абласнога суда абвінавачаны прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 424, арт. 428 КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на 5 гадоў. Зямельны ўчастак адабраны згодна з прыгаворам суда.

Прыгавор набыў законную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?