«Газпрам» у поўным аб’ёме задаволіць патрэбы Беларусі ў прыродным газе, заявіў 23 жніўня ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць) старшыня праўлення газавай кампаніі Аляксей Мілер на нарадзе па пытаннях развіцця газатранспартнай сістэмы ў Беларусі.
Як паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА, Мілер адзначыў важнасць сённяшняй нарады, бо на ёй запланавана абмеркаванне стратэгічных пытанняў развіцця газатранспартнай сістэмы ў Беларусі.
Апрача таго, запланавана разгледзець пытанні развіцця аб’ектаў падземнага захоўвання газу. «Мы працуем ад патрэбаў і будзем арыентавацца і будаваць свае планы, адштурхоўваючыся ад росту спажывання газу», — сказаў Мілер. У сувязі з гэтым галоўная задача заключаецца ў тым, каб у поўным аб’ёме і ў тэрмін задаволіць усе патрэбы спажыўцоў у Беларусі. Гэта тычыцца насельніцтва,
Ён таксама адзначыў важнасць абмеркавання пытанняў павышэння надзейнасці газазабеспячэння. Тут размова ідзе аб развіцці падземнага газазахоўвання, павышэнні аб’ёмаў захоўвання актыўнага газу. «Найперш гэта тычыцца пікавых рэжымаў спажывання газу ў