Паўабаронца амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» Дэвід Бэкхэм забіў гол прамым ударам з вуглавога.
Гэта адбылося падчас матчу Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ (Канфедэрацыя футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейна) з клубам «Ісідра Метапан» з Сальвадора.

Корнэр быў прызначаны на 45-й хвіліне сустрэчы пры ліку 2:1 на карысць «Гэлаксі». Паўабаронца адправіў мяч у блізкі кут, і ад рук галкіпера мяч адскочыў у вароты.

Матч скончыўся перамогай «Гэлаксі» з лікам 5:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?