Беларусам цяпер захоўваць грошы лепш у рублях. Такі пункт гледжання выказаў 12 верасня журналістам намеснік старшыні праўлення ЗАТ «МТБанк» Ігар Бычак.

Даходнасць рублёвых зберажэнняў сёння значна вышэйшая ў параўнанні са стаўкамі валютных дэпазітаў. Гэта тэндэнцыя прасочваецца і з пункту гледжання курсу долара, які практычна не расце.

«Апошні год я сам фармірую свае зберажэнні ў беларускіх рублях, — прызнаўся Ігар Бычак.
— Нацыянальны банк Беларусі праводзіць правільную і граматную палітыку. Ён стымулюе банкі зніжаць даходнасць па валютных укладах і захоўваць або павялічваць па рублёвых».

«Сярэдняя даходнасць па валютных укладах роўная 5–6%, а па рублёвых — 32–35%. Розніца вельмі вялікая», — адзначыў намеснік старшыні праўлення.

Сёння нарматыў абавязковага рэзервавання па валютных рэсурсах павялічыўся. Таму банкі вымушаны зніжаць кошт прапанавання, гэта значыць працэнтныя стаўкі па валютных укладах. Разрыў паміж працэнтнымі стаўкамі па ўкладах у замежнай валюце і ў беларускіх рублях тым самым павялічыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?