Агурбашы пражылі разам 10 гадоў.

Агурбашы пражылі разам 10 гадоў.

Журналістка Вольга Улевіч заняла месца Анжалікі.

Журналістка Вольга Улевіч заняла месца Анжалікі.

Былая сямейная ідылія: Мікалай, Анжаліка і іх сын Анастас.

Былая сямейная ідылія: Мікалай, Анжаліка і іх сын Анастас.

Гучны развод спявачкі Анжалікі Агурбаш з мужам — уладальнікам кампаніі «Мартадэль» Мікалаем Агурбашам скончыўся скандальным падзелам маёмасці ў судзе. Як аказалася, у сужэнцаў была шлюбная дамова, згодна з якой пры скасаванні шлюбу самой Анжаліцы не застаецца практычна нічога.

У сваіх інтэрв’ю журналістам Агурбаш скардзіцца, што муж паступіў з ёй жорстка, адабраўшы нават кватэру на Крылатскіх Халмах, дзе яна да нядаўняга часу жыла з сынам Анастасам. Па словах блізкіх спявачкі,

знаходзячыся ў стане поўнай скрухі, Анжаліка паляцела ў Францыю. Яе тэлефон адключаны — размаўляць Агурбаш ні з кім не хоча.

А вось яе былы муж развод з жанчынай, з якой пражыў у шлюбе 10 гадоў, падобна, перанёс лёгка.

У жыцці 58-гадовага Мікалая Агурбаша ўжо з’явілася жанчына, якая стала яму надзейнай апорай і падтрымкай.

Як распавёў чалавек з блізкага атачэння бізнэсмэна,

не так даўно ў кампанію «Мартадэль» на працу паступіла 40-гадовая Вольга Улевіч. Жанчына была прынятая на пасаду віцэ-прэзідэнта па іміджы і рэкламе кампаніі.
Цікава, што да нядаўняга часу на гэтай пасадзе ў «Мартадэль» лічылася якраз сама Анжаліка Агурбаш.
— Вольга адразу ж заняла кабінет, які яшчэ нядаўна быў працоўным месцам Анжалікі, —
падзяліўся інфармацыяй суразмоўца. — Мікалай Георгіевіч ставіцца да яе вельмі цёпла, яны даўно адно аднога ведаюць. Улевіч не новы чалавек у яго асяроддзі. Раней яна працавала ў Мінску простай журналісткай («Камсамольскай праўды ў Беларусі» — НН). Але дзякуючы сваім ухвальным публікацыям пра Анжаліку Агурбаш уваходзіла ў лік сяброў іх сям’і.
Мікалай Георгіевіч часта запрашаў яе да сабе дадому, клікаў на дні нараджэння і іншыя святы. Ён нават хацеў, каб яна напісала кнігу пра творчасць яго жонкі і пра іх сямейнае жыццё. А пасля разводу з Анжалікай зблізіўся з ёй яшчэ больш. Не дзіўна, што ён узяў яе да сябе на працу.

Журналісты датэлефанаваліся да самой Вольгі Улевіч і распыталі яго аб новым месцы працы і адносінах з Мікалаем Агурбашам.

— Так, я працую ў кампаніі «Мартадэль», — адказала Улевіч. — Але мяне ўзялі не на месца былой жонкі, як вы сказалі. Я прыйшла на абсалютна рабочую пасаду — віцэ-прэзідэнта па іміджы і рэкламе. Справа ў тым, што

ўсе 10 гадоў шлюбу Мікалай Георгіевіч, на жаль, займаўся толькі іміджам і рэкламай Анжалікі Агурбаш. А кампанія трохі была ўбаку і пакутавала.
Рэкламная кампанія не вялася і поспехі, так скажам, знізіліся…
На пытанне аб тым, ці не звязваюць ці яе з Мікалаем Агурбашам не толькі працоўныя, але і больш блізкія адносіны, жанчына прыкметна збянтэжылася.
Але адмаўляцца не стала.

— Так, мы даўно знаёмыя з Мікалаем Георгіевічам. І, дарэчы, былі знаёмыя да яго сустрэчы з Анжалікай Анатолеўнай. І пра яе я пісала артыкула яшчэ задоўга да таго, як яна стала Анжалікай Агурбаш. Тады Анжаліка была спявачкай Лікай Ялінскай. Я пісала потым і пра «Еўрабачанне» (У 2005 годзе Анжаліка Агурбаш прадстаўляла Беларусь на гэтым конкурсе пры падтрымцы Філіпа Кіркорава) і пра хрэсьбіны іх сына Анастаса…

Свае адносіны з Мікалаем Агурбашам Вольга спачатку ахарактарызавала як «дзелавое сяброўства». Аднак расшыфраваць гэты тэрмін выразна сама не змагла.
Зрэшты, як і растлумачыць, як яна, простая журналістка, некалькі гадоў таму раптам апынулася ў спісе ганаровых гасцей на раскошным юбілеі «каўбаснага караля».

— Так, Мікалай Георгіевіч запрашаў мяне да сабе на юбілей. Ну… проста ён любіць шмат гасцей. Так бывае, калі два чалавека., — Вольга прыкметна расхвалявалася. — Ну, вось яму падабалася, як я пісала. А мне, адпаведна, было гэта прыемна…

Мяркуючы па ўсім, цяпер сваю працу ў «Мартадэль» Вользе Улевіч асабліва прыемна будзе сумяшчаць і з функцыямі асабістага дарадцы Мікалая Агурбаша.

— Вядома, Мікалаю Геогіевічу зараз прыйдзецца адказваць на нейкія пытанні пра развод, — патлумачыла Вольга. — Цяпер у глянцавых часопісах мы чытаем меркаванне толькі аднаго боку — Анжалікі. Мікалай Георгіевіч заняў мужчынскую цвёрдую пазіцыю — ён маўчыць. Але маўчаць усё роўна цяжка. Калі б градус усіх гэтых абвінавачванняў з боку былой жонкі не падвышаўся, можа быць, можна было маўчаць і далей. Але цяпер, думаю, Мікалай Георгіевіч ўсё ж такі выкажацца!

На пытанне аб тым, якую зарплату прызначыў новаму віцэ-прэзідэнту бізнэсмэн, Улевіч какетліва засмяялася і запэўніла:

— Зарплата ў мяне будзе добрая!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?