У стартавым матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ у Барысаве разграміў гродзенскі «Нёман» з лікам 5:1 (Брэсан, 26-пенальці, Паўлаў, 45, Радзівонаў, 51, Брэсан, 61, Радзівонаў, 64 — Дзенісевіч, 39).

БАТЭ выступаў наступным складам: Гарбуноў, Палякоў, Радзькоў, Сіміч, Бардачоў, Ліхтаровіч (Аляхновіч, 60), Валадзько, Паўлаў (Мазалеўскі, 67), Рудзік, Брэсан, Радзівонаў (Канцавы, 77).

Нагадаем, што ў аўторак, 2 кастрычніка, БАТЭ згуляе ў Мінску ў 2-м туры групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў з мюнхенскай «Баварыяй» (пачатак у 21:45).
1 кастрычніка ў продаж павінны паступіць адзіночныя квіткі на гэты матч. Раней прадаваліся пакеты на ўсе тры гульні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?