Сям’я з чатырох чалавек загінула ў дарожна-транспартным здарэнні 29 верасня на аўтатрасе Мінск-Маладзечна-Нарач, паведамілі ў дзяжурнай частцы УДАІ МУС Беларусі.

ДТЗ адбылося на 32-м кіламетры аўтатрасы паблізу вёскі Гарошкі Мінскага раёна.
Мінчанін 1991 года нараджэння, які атрымаў правы кіроўцы некалькі месяцаў таму, кіруючы аўтамабілем «Альфа Рамэа 166», пры манеўры абгону зачапіў па датычнай спадарожны легкавік «Рэно Лагуна». З гэтай прычыны аўтамабіль з неспрактыкаваным кіроўцам вылецеў на сустрэчную паласу, дзе адбылося лабавое сутыкненне са сустрэчнай машынай «Аўдзі 80».
У выніку сутыкнення загінулі ўсе, хто быў у аўтамабілі «Аўдзі 80».
Жыхар Маладзечна 1959 года нараджэння, які быў за рулём, памёр на месцы здарэння, а яго дачка і ўнучка (2006 года нараджэння) — у Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Смерць чацвёртага пасажыра (зяця) была зафіксавана сёння ў МОКБ ў 7.30.
У адносінах да вадзіцеля «Альфа Рамэа 166», чые дзеянні пацягнулі гібель людзей, распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК РБ, паведамілі ў ДАІ.

Усяго за мінулыя суткі ў рэспубліцы зарэгістравана 22 уліковых дарожна-транспартных здарэння, у якіх 6 чалавек загінулі, 21 чалавек — паранены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?