Да адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага сёння па месцы прапіскі прыйшла педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтра Савецкага раёна Мінска Галіна Гаўрылава.

Мэтай візіту былі неаднаразовымі затрыманні Садоўскага. Гаўрылава збіралася праверыць, у якіх умовах утрымліваюцца дзеці Садоўскага — трохгадовы сын і пяцімесячная дачка. Па словах Дзяніса, Гаўрылава пагражала праблемамі ў сям’і, а, не знайшоўшы яго, абяцала прыйсці з міліцыяй.

У Дзяніса Садоўскага візіт педагогаў выклікаў абурэнне.

«Няма ніякіх пытанняў, што рэжым вырашыў падобным чынам націснуць на мяне і на маю сям’ю, стварыць напружанне ў сям’і. Пры гэтым усім відавочна, што маё затрыманне 28 жніўня [ён быў затрыманы і адсядзеў 10 сутак — НН], як і гэтае наведванне, палітычна матываваныя», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?