Шэсць журавоў-стэрхаў, якія рухаліся за расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным падчас яго палёту на дэльтаплане, не змаглі самастойна знайсці дарогу на поўдзень і вярнуліся ў Окскі біялагічны запаведнік у Разанскай вобласці, паведамляюць арнітолагі.

«Учора стэрхі разам з навукоўцамі-арнітолагамі ўжо паляцелі на самалёце назад дадому — у Разанскую вобласць, у Окскі дзяржаўны біялагічны запаведнік. Там птушкі і перазімуюць».

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў выказаў упэўненасць, што — нягледзячы на няўдалы пералёт, — Пуцін працягне актыўна сачыць за лёсам журавоў.

«Мы, вядома, звяжамся з арнітолагамі і высветлім, што адбылося. Нават калі стэрхі і не паляцелі, мы ўпэўненыя, што арнітолагі працягнуць самым лепшым чынам сачыць за лёсам гэтых птушак», — запэўніў журналістаў чыноўнік.

Вестка аб палёце Пуціна 6 верасня на паўвостраве Ямал выклікала буру жартаўлівых каментароў у Інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?