Моцна сціснуўшы поручань, хлопец разам з цягніком знікае ў тунэлі ў кірунку станцыі «Маладзёжная».
Мяркуючы па ўсім, экстрэмал не пацярпеў. Праз некаторы час ён пакінуў запіс на адной з тэматычных старонак «Вконтакте»: «Я схапіўся за поручні хваставой кабіны цягніка і ў хуткім часе, плаўна набіраючы хуткасць, за маёй спінай засталіся толькі водбліскі агнёў станцыі, што хавалася за паваротам… Я ажыццявіў першы зачэп ў Мінскім Метро! =) Перагон „Пушкінская“ — „Маладзёжная“, прыкладна 2 кіламетры тунэля і рэек і адзіная
Аматары катання на дахах цягнікоў і паміж вагонамі называюць сябе «зачэперамі». Рызыка атрымаць смяротны разрад у некалькі тысяч вольт або трапіць пад колы іх не спыняе.У Беларусі гэты рух не атрымаў такога шырокага распаўсюду, як у Расіі, дзе рэгулярна адбываюцца няшчасныя выпадкі на чыгунцы і ў метро. У верасні гэтага года
Каб экстрэмалы ня чапляліся за цягнікі, на будаваных станцыях маскоўскага метро плануюць ўсталёўваць празрыстыя агароджы, якія раздзяляюць платформу і рэйкі. Ахоўныя экраны таксама звядуць на нішто спробы суіцыду. Такія агароджы збіраюцца ўсталяваць і ў Мінску — на станцыях праектаванай трэцяй лініі метро.