Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

«Настаў час новага пакалення палітыкаў ва ўсіх сферах і па ўсіх напрамках, — адзначыў ён. — Сёння наша задача — спакойна, без усялякага шуму і гвалту прывесці да ўлады нармальных маладых палітыкаў — 40–45 гадоў, да 50 гадоў», — цытуе яго БелТА.

«Я не прыхільнік таго, каб у 25 гадоў прызначаць міністрамі, і не толькі таму, што гэта людзі нявопытныя, а важна, як яго будуць успрымаць, калі ён прыйдзе і пачне кіраваць людзьмі з вялікімі пагонамі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я гэта праходзіў, у 38 гадоў стаўшы прэзідэнтам, і вельмі добра гэта ведаю. Я зразумеў, што ўсяму павінны быць свой час, у тым ліку што тычыцца веку, вопыту людзей».

У папярэднія гады авансы некаторым маладзейшым чыноўнікам урэшце сканчаліся апалай (Тозік) і нават турмой (Казулін) за несанкцыянаваную актыўнасць.
Варта адзначыць, што сын Лукашэнкі Віктар — 1976 года нараджэння.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?