Жыхары Пяршаяў (Валожыншчына) выкарыстоўваюць забруджаныя радыяцыяй землі для вырошчваньня кармоў.

Сельскагагаспадарчы каапэратыў «Пяршаi‑2003» — адно з аграпрамысловых прадпрыемстваў, якое мае на сваёй тэрыторыi землi, забруджаныя радыяцыяй. Амаль на тысячы гектарах сельскагаспадарчых палеткаў быў зафiксаваны «фон» у межах 5 кюры. Калi параўноўваць з найбольш пацярпелымi раёнамi Гомельшчыны цi Магiлёўшчыны, то ўзровень, здаецца, не такi ўжо i вялiкi, аднак для цэнтральнага рэгiёна Пяршайшчына ў плане радыяцыi з’яўлялася адным з «крытычных» пунктаў. Агульная плошча палеткаў СВК «Пяршаi‑2003» складае 5,5 тысячы гектараў, атрымлiваецца, што забруджана амаль пятая частка ўсёй тэрыторыi.

— Спачатку нават пэўная панiка была сярод жыхароў, — узгадвае Яўген Скрундзь. — Адна сям’я нават пераехала, аднак у большасцi людзi неяк адаптавалiся да новых умоў жыцця. Канешне, давялося перанесцi стрэс, радыяцыi апасалiся, як апасаюцца ўсяго невядомага. Нейкi недавер у жыхароў застаўся i зараз, на псiхалагiчным узроўнi.

«Праблемныя» землi зараз выкарыстоўваюцца для вырошчвання кармоў — тут засяваюць шматгадовыя травы. «Зялёнку» пасля збiраюць на сянаж, сена не сушаць, паколькi яно пылiць, а пыл можа быць небяспечным. Зразумела, глебу апрацоўваюць «па навуцы» — уносяць павышаныя дозы мiнеральных угнаенняў у адпаведнасцi са спецыяльнымi разлiкамi. Кантроль вельмi жорсткi — у гаспадарцы ёсць уласная лабараторыя, якая дакладна ўсё адсочвае. Да таго ж прадукцыю правяраюць яшчэ на некалькiх узроўнях, так што да спажыўцоў трапляе толькi чыстае малако, мяса i каўбаса (у «Пяршаях‑2003» працуе i ўласны каўбасны цэх).

За апошнiя дзесяць гадоў не было нiводнай пробы, якая б не адпавядала нарматыўным патрабаванням. Вастрыня праблемы зменшылася, мабыць таму i згорнуты навуковыя даследаваннi. Раней тут невялiчкая станцыя працавала, якая займалася вывучэннем уздзеяння радыяцыi на розныя сельскагаспадарчыя культуры. Праводзiлiся розныя эксперыменты — на забруджаных тэрыторыях сеялi бульбу, збожжавыя, пасля чаго вымяралi ўзровень радыяцыi, перавышэнняў не адзначалася. Аднак iсцi далей эксперыменту ў гаспадарцы не рашылiся — навошта рызыкаваць?

Зараз у Пяршаях 650 жыхароў — гэта палова ўсяго насельнiцтва аднайменнага сельсавета, у склад якога ўваходзяць 29 населеных пунктаў. Навакольныя вёскi маланаселеныя: у васьмi з iх засталося толькi па два «жылыя» дамы. Забруджанай аказалася пэўная тэрыторыя — радыяцыя прайшла быццам бы «паласой». Там i зараз, здараецца, што грыбы «свецяцца», iх амаль не збiраюць, а калi i збiраюць, то iмкнуцца заўсёды правяраць. Па малаку праблем не ўзнiкае.

— Зараз жыхары трымаюць 161 карову, — заўважае старшыня Пяршайскага сельскага Савета Зiгмунд Пратасевiч. — Колькасць жывёлы штогод змяншаецца, паколькi больш чым палова месцiчаў — пенсiянеры, iм не па сiлах трымаць тую ж карову. Тым не менш, з пачатку года сабралi больш чым 30 тон малака, яго штодня правяраем, адхiленняў ад нормы па радыяцыi не адзначалася. Раней перасялялi людзей, даведкi выдавалi аб тым, што жывуць у забруджанай зоне. А зараз былой вастрынi няма — многiя ўжо кажуць: дзе тая «зона»? Трэба жыць i працаваць, а не кпiць на лёс. Цi нам бедаваць?!

Слаўнае месца працягвае сваю амаль 570‑гадовую гiсторыю — летась Пяршаi сталi адным з першых на Валожыншчыне аграгарадкоў. Заробкі ў СВК нядрэнныя (па вынiках мiнулага года ў СВК у сярэднiм атрымлiвалi па 520 тысяч рублёў).

...Зараз пра Чарнобыль у тутэйшых мясцiнах нагадвае хiба толькi пустая вёска Родзькi, жыхары якой з‑за вялiкай радыяцыi былi адселены. Цэнтральная вулiца парасла вялiкiмi дрэвамi, кустоўем, побач — вялiкi дуб з пакiнутай ля яго лесвiцай. Дзiкавата i неяк вельмi ўжо няўтульна тут! Мiжволi ўзгадалiся малыя з Пяршайскага дзiцячага садка, якiя салодка спалi падчас нашага прыезду (была «цiхая гадзiна»), — няхай iх абмiне няшчасце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?