Станцыя мінскага метро «Купалаўская» была перакрытая сёння раніцай з-за затрымкі цягніка, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

«Кароткачасовае закрыцце станцыі не было звязана з чымсьці надзвычайных», — растлумачылі ва УМНС.

Ва ўпраўленні дадалі, што цягнік спазніўся прыкладна на 5 хвілін. Станцыю перакрывалі, каб не было вялікай колькасці людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?