У Беларусі 1 снежня рознічныя цэны на чатыры маркі цыгарэт, што вырабляюцца ў краіне, павышаюцца на 3,7–5,7%. Інфармацыя пра новыя цэны размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Рознічная цана на цыгарэты Cooper павялічваецца на 5,7% да 5,6 тыс. рублёў за пачак, Rider — на 5,3% да 6 тыс., Velvet — на 4,6% да 6,8 тыс., Osсar — на 3,7% да 8,5 тыс. рублёў за пачак.

Нагадаем, 1 лістапада рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт былі павышаны на 1,9–13,1%.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?