Парк у Гродне.

Парк у Гродне.

Парк у Гродне.

Парк у Гродне.

Палёт цераз Нёман у парку ў Друскеніках.

Палёт цераз Нёман у парку ў Друскеніках.

Вяровачны «Джунглі-парк» адкрыецца на тэрыторыі былога піянерскага лагера «Церамок» у Пышках (Гродна). Сцвярджаецца, што парк па колькасці і складанасці трас увойдзе ў першую еўрапейскую пяцёрку. Дзіцячая, сярэдняя (сямейная) і экстрэмальныя паласы ў цэлым прапануюць 73 этапы.

Паводле інфармацыі кіраўніцтва комплексу «Сядзіба «Пышкі», спецыяльна навучаныя інструктары будуць сачыць за бяспекай удзельнікаў на ўсіх этапах. Кошт наведвання атракцыёна складзе ад 50 да 100 тысяч рублёў, але час яго праходжання не будзе абмежаваны. Для школьнікаў прадугледжана праграма зніжак. Перш чым пусціць дарослых на трасу, трэба будзе прайсці тэст на алкаголь, паведамляе БелаПАН

Зазначым, што ў суседніх Друскеніках (Друскінінкай) дзейнічае найбуйнейшы ў краінах Балтыі Парк прыгод One з 10 трасaмі, размешчаных на тэрыторыі 3 гектары.

Галоўныя прыгоды: скачок з 21-метровай вышыні і палёт праз Нёман — траса даўжынёй больш за 400 метраў.

Цана білетаў ад 25 ла 75 літаў (80 тыс. -- 240 тыс. рублёў) у залежнасці ад часу, дня тыдня, складанасці трасы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?