Дваццацігадовы жыхар Брэста за рулём аўтамабіля «Лексус» пры выкананні левага павароту ўчыніў наезд на вучаніцу шостага класа адной са школ горада, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе.

У выніку дзяўчынка з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, закрытым пераломам левага пляча са зрушэннем, драпінамі і ўдарамі змешчана на лячэнне ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу.

«Устаноўлена, што школьніца пераходзіла дарогу на дазвольны сігнал святлафора.

Кіроўца «Лексуса», збочваючы на Партызанскі праспект таксама на дазвольны сігнал святлафора, абавязаны быў спыніцца і прапусціць пешахода.
Раней гэты аўтамабіліст неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі ДАІ за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху», — сказала начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?