Купчына: Беларусь не бачыць прамой пагрозы ў батальёнах NATO ў Польшчы і Балтыі

Беларусь не бачыць прамой пагрозы для сваёй бяспекі ў новых батальёнах NATO, якія плануецца размясціць у Польшчы і ў краінах Балтыі.

12.07.2016 / 00:35

Фота БЕЛТА.

«Мы ў Беларусі не разглядаем дадатковае размяшчэнне войскаў у краінах Балтыі і Польшчы як прамую пагрозу бяспецы Беларусі», — сказала намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Алена Купчына на прэс-канферэнцыі ў Кіеве па выніках пасяджэння нефармальнага міністэрскага дыялогу краін «Усходняга партнёрства» на ўзроўні кіраўнікоў МЗС.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны.

СГ