Апублікавалі фотаробаты падазраваных у забойстве ветэрынара на беларуска-ўкраінскай мяжы

Брагінская раёнка «Маяк Палесся» апублікавала фотаробаты двух падазраваных, якія могуць быць датычныя да забойства доктара Сяргея Чамбровіча.

19.05.2022 / 10:38

Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства шукаюць двух злачынцаў.

Першы: на выгляд каля 30—35 гадоў, рост 175—180 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя, кароткія, твар авальны, еўрапейскі. Быў апрануты ў цёмную майку з кароткім рукавом, цёмныя спартыўныя штаны, чорныя сланцы.

Другі: на выгляд 30—35 гадоў, рост 175—180 см, мажнога целаскладу, валасы кароткія, цёмныя, твар круглы, еўрапейскі. Быў апрануты ў шэрую байку, цёмныя штаны, цёмныя красоўкі. На поясе была кабура, у руках — пісталет цёмнага колеру.

Нагадаем, што 9 мая ў памежнай зоне каля вёскі Верхнія Жары Брагінскага раёна загінуў ветэрынарны ўрач з Гомеля Сяргей Чамбровіч. Па папярэдняй інфармацыі, яго забілі стрэлам у галаву.

Гібель некаторыя звязвалі са стрэлам расійскага снайпера або з украінскага боку, але выглядае, што гаворка пра звычайны крымінал.

Чытайце таксама:

«Стрэл быў проста ў галаву». Новыя падрабязнасці пра гібель вэтэрынара на мяжы з Украінай

Nashaniva.com