НАТА: Беларусь павінна спыніць саўдзел у вайне
Пра гэта заяўлена ў камюніке альянсу па выніках саміта ў Мадрыдзе.
29.06.2022 / 18:41
«Мы будзем працягваць супрацьстаяць хлусні Расіі і абвяргаць яе безадказную рыторыку. Расія павінна неадкладна спыніць вайну і сысці з Украіны. Беларусь павінна спыніць свой саўдзел у гэтай вайне», — гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, сёння лідары дзяржаў і ўрадаў НАТА зацвердзілі новую стратэгічную канцэпцыю. Расія названая ў ёй найбольш значнай і прамой пагрозай бяспецы саюзнікаў, міру і стабільнасці ў рэгіёне.