Казахстан, Узбекістан і Кыргызстан забаранілі сваім грамадзянам ваяваць на баку Расіі 

Усе тры краіны ўваходзяць у АДКБ, аднак яны папярэдзілі, што за ўдзел у канфлікце іх грамадзян чакае крымінальная адказнасць — пазбаўленне волі і канфіскацыя маёмасці, піша Anadolu Agency.

22.09.2022 / 10:58

Тым, хто жыве ў РФ і каго будуць заклікаць на вайну, раяць звяртацца ў амбасаду або консульства сваёй краіны.

Раней мэр Масквы Сабянін паведаміў, што разгорне ў міграцыйным цэнтры «Сахарава» інфраструктуру для садзейнічання Мінабароны РФ у арганізацыі паступлення мігрантаў на вайсковую службу.

Nashaniva.com