Як змяніўся курс рубля пасля выключэння еўра з валютнага кошыка?

З 12 снежня Нацбанк выключыў еўра з кошыка замежных валют. Паглядзелі, як пасля гэтага змяніліся курсы.

16.12.2022 / 17:25

Пасля выключэння еўра з валютнага кошыка ягоны курс адносна беларускага рубля ўсталёўваецца на падставе крос-курсаў, а не ў выніку гандлю на біржы.

За дзень да выключэння еўра з кошыка адзін еўра па курсе Нацбанка каштаваў 2,5909 рубля. 12 снежня — 2,5922. 

Цягам тыдня еўра адносна рубля штодня даражэў. У пятніцу курс еўра пераадолеў адзнаку ў 2,7 рубля. Згодна з актуальным курсам Нацбанка, адзін еўра каштуе 2,7044 рубля. За пяць дзён еўрапейская валюта прыбавіла больш за 11 капеек. 

Даляр ЗША за гэты час падаражэў на 7 капеек.

Расійскі рубель, наадварот, патаннеў. У панядзелак за 100 расійскіх рублёў давалі 3,9619 беларускага, а ў пятніцу — 3,9554.

Чытайце таксама: 

Еўра цяпер стане складаней купіць? Што будзе з курсам? Тлумачыць эканаміст

Nashaniva.com