Вярхоўны Суд пакінуў прысуд Герасімені і Апейкіну без змен — 12 гадоў

Вярхоўны Суд сёння разгледзеў апеляцыю па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна і пакінуў прысуд без змены, апеляцыйныя скаргі — без задавальнення, паведамляе БелТА.

24.03.2023 / 12:01

Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін. Фота: Белсат

Гэта значыць, што прысуд судовай калегіі Мінскага гарадскога суда ад 26 снежня ўступіў у законную сілу: абодвум фігурантам па 12 гадоў калоніі. Герасімені прызначанае адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, Апейкіну — у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле следства, Герасіменя і Апейкін стварылі незарэгістраванае ў Беларусі аб'яднанне» Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці». Са жніўня 2020 года па 20 мая 2022 года праз СМІ і інтэрнэт «распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі і выдумкі пра падзеі, якія адбываліся ў краіне, аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі 2020 года».

З абвінавачаных вырашана салідарна спагнаць маёмасную шкоду: на карысць Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я — больш за 22 150 рублёў, Белспортазабеспячэння — 571 300, Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту — больш за 86 650 рублёў.

І Аляксандра Герасіменя, і Аляксандр Апейкін знаходзяцца за мяжой і пакуль ім нічога не пагражае, таму да прысуда ставяцца нават з гумарам.

«Завочна вы мяне можаце нават расстраляць». Герасіменя адрэагавала на вынесены ёй прысуд

«Арыштаваная кватэра не ў маёй уласнасці». Аляксандра Герасіменя — пра завочны прысуд і маёмасць, якую хочуць адабраць

Nashaniva.com