За пакіданне ў сіле прысуда Пачобуту Польшча ўвядзе дадатковыя санкцыі

Польшча ўвядзе санкцыі супраць некалькіх сотняў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі праз пакіданне Вярхоўным судом у сіле прысуду Андрэю Пачобуту. Аб увядзенні новых польскіх санкцый будзе абвешчана 29 мая.

26.05.2023 / 17:40

У спіс трапяць палітыкі, суддзі, пракуроры і іншыя асобы, адказныя за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць прадстаўнікоў польскай меншасці, праанансавала Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Сёння Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыю на прысуд журналісту Андрэю Пачобуту і пакінуў яго ў сіле. У лютым Пачобута прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Латушка: Самай моцнай санкцыяй супраць Расіі была бы ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі

ЕС не плануе выводзіць беларускія ўгнаенні з-пад санкцый — Ёзвяк

Ландсбергіс у Бруселі: Падтрымліваць беларускую апазіцыю і палітвязняў трэба не праз допісы ў твітары, а праз палітычныя дзеянні

Nashaniva.com