Асудзілі на два гады калоніі мужчыну, якому на пратэстах у 2020-м міліцыянты рассеклі галаву дручком 

У судзе Жлобінскага раёна 16 лютага 2023 года асудзілі Кірыла Камарова паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Андрэева прызначыла Кірылу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

31.08.2023 / 16:58

Кірыла Камарова затрымалі напрыканцы снежня 2022 года падчас хапуна ў Жлобіне. Разам з ім тады затрымалі не менў за пяць чалавек.

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. «Сумесна з іншымі людзьмі стаялі ў счэпцы, пляскалі ў далоні, гучна крычалі, выкрыквалі розныя лозунгі», паведамляецца ў судовай пастанове.

На мітынгу міліцыянты адціснулі Кірыла металічным шчытом і рассеклі да крыві галаву гумовым дручком.

Камароў цалкам прызнаў віну і «раскаяўся» ў здзейсненым.

Кірыл мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, мае на ўтрыманні непоўнагадовае дзіця.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК затрымаў хлопца, які сам прыйшоў даць справаздачу аб пераробленай «няправільнай» татуіроўцы

Вынеслі прысуд Ларысе Шчыраковай

Сілавікі затрымалі супрацоўніка лясгаса. Мужчыну вінавацяць у тым, што ён нібыта напісаў больш за 4000 негатыўных каментароў

Nashaniva.com