Мінскі «Партызан», які гуляе ў другой лізе, узначаліў вельмі каларытны персанаж — немец Карл Альвін Штрайгель. Запрасіў на трэніроўку, якая адбываецца штодня а 17:15 на пясчанай пляцоўцы побач са стадыёнам «Трактар».

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Умовы яшчэ тыя. Але хлопцы старанна выконваюць усе ўказанні спадара Штрайгеля. Калі яму падабаецца выкананне, то ўскідвае палец угару са словамі: «Я — воль».

«Трэнер, давайце гуляць, а то сцямнее», — кажа адзін з футбалістаў. Немец аддае ім мячы, а сам згаджаецца адказаць на пытанні. «Давай хутка, а то жонка сёння ў Польшчу едзе, трэба яе праводзіць».

«Наша Ніва»: Даўно ў Беларусі жывяце?

Карл Штрайгель: Ужо чатырнаццаць гадоў.

«НН»: А чаму пераехалі?

КШ: Сустрэў каханне. Гэта было ў маленькім­маленькім гарадку зямлі Рэйнланд-­Пфальц. Гэта было каханне з першага погляду. Яна прыехала разам з хорам у Германію, а мы вечарам з сябрам яе пабачылі. Я вырас у ФРГ, жыў за 15 кіламетраў ад Карлсруэ.

«НН»: Не страшна было ехаць?

КШ: Не, мяне ж чакала тут маё каханне. На мяжы пагранічнік спытаўся: куды, навошта? Толькі вось я нічога не разумеў. Калі шмат думаеш, то дапускаеш шмат памылак, я ж тады амаль не думаў.

«НН»: Жадання няма пераехаць назад?

КШ: У прынцыпе ўзнікае. Толькі ў жонкі зараз ёсць маленькі ўнук. А таксама яе бацькі, якім ужо за 80 гадоў. Таму гэта проста немагчыма.

«НН»: А кім тут працуеце?

КШ: Па адукацыі я паліграфіст. Працую ў кампаніі «Друк сэрвіс». Начальнік прадпрыемства ведаў нямецкую мову. Я запытаўся, ці трэба спецыяліст? Ён сказаў: ніякіх праблем.

«НН»: А ў Германіі гулялі ў футбол?

КШ: Я гуляў там 7 гадоў. Быў да другой гадзіны дня паліграфістам, а потым былі трэніроўкі. Гуляў за «Эпінген» у трэцяй нямецкай лізе. Пасля «Эпінген» выйшаў у другую Бундэслігу, толькі я ўжо сядзеў у запасе. Гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы.

«НН»: Я чытаў, што вы працавалі ў моцным нямецкім клубе «Карлсруэ».

КШ: Невялікая памылка. У «Карлсруэ» быў галоўны трэнер, а таксама тры ягоныя памочнікі. Я ўсяго толькі праходзіў практыку. У мяне ёсць трэнерская ліцэнзія, якую я атрымаў аж у 1983 годзе.

Я хачу працаваць у Беларусі ў футболе. Я шмат пісаў мэйлаў, тэлефанаваў у клубы, але ніхто не даў мне шанца. Першы шанец мне дала Ганна [Болбас — кіраўніца футбольнага клуба «Партызан»].

Справа ў тым, што ў нас у фірме працуе сын шэфа, які некалі сказаў: «Я чуў, што «Партызан» шукае новага трэнера». Ён даў мне нумар тэлефона. Я спачатку крыху здзівіўся, што жанчына кіраўнік клуба. Праз 10 хвілін размовы ўжо было ясна, што я ўзначалю клуб.

«НН»: Колькі вы ўжо працуеце?

КШ: Восем тыдняў. Прычым, бясплатна працаваў. Праўда, хутка мы падпішам кантракт на год. Пасля будзе бачна.

«НН»: Хочаце перайсці некуды вышэй?

КШ: Канечне, калі будуць прапановы наверх, то з радасцю згаджуся. Але яшчэ больш хачу вывесці наверх «Партызан».

Гэтыя маладыя людзі — будучыня беларускага футбола, яны вельмі перспектыўныя. Я перакананы, што кожны тур гульня будзе ісці ўсё лепей і лепей. Мы ўжо атрымалі першую перамогу над «Оршай».

«НН»: Праўда, што вы прасіліся на працу ў мінскае «Дынама»?

КШ: У «Дынама» сказалі, што там няма месца. Адзін вядомы трэнер сказаў, што ў нас няма месца замежніку.

«НН»: Вы ведалі пра антыфашысцкія погляды заў­зятараў «Партызана»?

КШ: Канечне. Фанаты вельмі патрэбныя. Тое, што яны робяць… Я хачу размаўляць з імі. Гэта добрыя людзі, як яны файна падтрымліваюць сваю каманду. Але не трэба варагаваць. У Германіі фанаты ладзяць піратэхніку. А тут бойкі.

«НН»: Умовы, я бачу, тут не самыя лепшыя для трэніровак.

КШ: Так, я згодзен. Гэта нават трэніроўкай цяжка назваць. Хутчэй, імправізацыяй. Ёсць дамоўленасць, што на наступны год усё будзе лепш. Гэта будзе крыху даражэй. Але, магчыма, у нас з’явіцца лепшы спонсар. Цяпер мы на перадапошнім месцы — гэта не мая мэта. Трэба шмат працаваць, а я працы не баюся.

«НН»: Як Вам беларускі футбол увогуле?

КШ: Мой суайчыннік Бернд Штанге шмат зрабіў для зборнай. Цяпер узровень крыху апусціўся. Я не ведаю, чаму гэты год БАТЭ не змог прайсці ў еўракубкі.

«НН»: Вашы нямецкія сябры не пыталіся ў Вас, што гэта за каманда БАТЭ, якая перамагла «Баварыю»?

КШ: Ха­-ха! Я ведаю прэзідэнта «Баварыі» Улі Хёнеса. Сустрэліся пасля гульні, ён мне: «Толькі нічога не кажы!» (Смяецца) Хадзіў на ўсе гульні БАТЭ ў еўракубках, калі гулялі ў Мінску. БАТЭ — добрая каманда, таму не здзівіўся выніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?