Генеральная пракуратура Расіі накіравала ў Беларусь запыт аб выдачы гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера.

«У сувязі са шматлікімі запытамі СМІ Генпракуратура РФ інфармуе, што хадайніцтва аб выдачы Уладзіслава Баўмгертнера для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, якое паступіла са Следчага камітэта, было вывучана. Пасля разгляду гэтых матэрыялаў 22 кастрычніка гэтага года ў Генпракуратуру Рэспублікі Беларусь быў накіраваны запыт аб выдачы Баўмгертнера ў Расію», — паведамляе РІА Новости са спасылкай на прадстаўніка расійскага нагляднага ведамства.

Сёння таксама стала вядома, што СК Расіі накіраваў 18 кастрычніка дакументы аб экстрадыцыі Баўмгертнера ў Генпракуратуру Расіі.

21 кастрычніка Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў Баўмгертнера. Яму ставіцца ў віну злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 201 Крымінальнага кодэкса РФ (злоўжыванне паўнамоцтвамі). 

Як паведаміла прэс-сакратар суда Наталля Раманава, «на падставе хадайніцтва следства Баўмгертнер быў завочна арыштаваны, бо знаходзіцца ў міжнародным вышуку». Паводле яе слоў, мера стрымання будзе дзейнічаць цягам двух месяцаў з таго моманту, як Баўмгертнер будзе перададзены ў праваахоўныя органы в РФ. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру