У Кіеве адбылася афіцыйная цырымонія сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і Азербайджана Віктара Януковіча і Ільхама Аліева. Аліеў знаходзіцца ва Украіне з афіцыйным візітам.

Падчас цырымоніі прагучалі дзяржаўныя гімны Украіны і Азербайджана. Кіраўнікі дзяржаў абышлі шыхт воінаў Ганаровай варты.

Не абышлося без неспадзяванак. Начальнік ганаровай варты, стоячы перад прэзідэнтамі, ледзь не адсек сабе галаву шабляй. Падобна на тое, Януковіча гэты інцыдэнт рассмяшыў, піша gazeta.ua.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0