Cornpancakes

Фота: goodiegoodielunchbox.com

Каб прыгатаваць кукурузныя аладкі, спатрэбіцца:

  • 1,1/4 шклянкі мукі
  • 1 сталовая лыжка цукру
  • 4 чайныя лыжкі разрыхляльніку
  • 1 чайная лыжка солі
  • 2 вялікія яйкі
  • 1-1,1/4 шклянкі малака
  • 4 сталовыя лыжкі масла, растопленага і астуджанага
  • 1 банка кукурузы (200 г), зліць ваду
  • масла для смажання
  • 2 шклянкі цёртага сыру чэдар
  • масла або кляновы сіроп ў якасці дадатку

Як гатаваць:

  1. Змяшайце муку, цукар, разрыхляльнік і соль у вялікай місцы. У іншай місцы ўзбіце яйкі, дадайце шклянку малака і растопленае масла. Дадайце яечна-малочную сумесь да мукі, затым — кукурузу. Пры неабходнасці дадайце апошнюю чвэрць шклянкі малака, каб цеста стала цякучым.
  2. Растапіце некалькі сталовых лыжак масла на патэльні або ў цяжкай патэльні на сярэднім ці моцным агні. Сфармуйце на патэльні блінцы дыяметрам 10-12 см і пасыпце кожны прыкладна 2 сталовымі лыжкамі сыру чэдар. Калі на паверхні бліноў пачнуць лопацца бурбалкі, перавярніце іх і гатуйце, пакуль сыр з ніжняга боку не стане залацістай скарынкай.
  3. Падавайце з маслам і (ці) сіропам.

Чытайце таксама:

Бліны на аўсянай муцэ — рэцэпт і асаблівасці гатавання

Бульбяныя аладкі з маслам з анчоусаў (якія яшчэ называюць хамсой)

Ячэджан — хрумсткія карэйскія бліны з гароднінай, якія падымуць вам настрой

У якіх рэстаранах адпачывалі мінчукі ў 1980-х — шмат настальгічных ФОТА

Што агульнага паміж дранікамі і хэштэгам?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2