У Кіеве Рыберы — адзін з найлепшых гульцоў свету — быў амаль не заўважны, фота Reuters.

У Кіеве Рыберы — адзін з найлепшых гульцоў свету — быў амаль не заўважны, фота Reuters.

У Парыжы сустрэнуцца зборныя Украіны і Францыі, тры дні таму, у Кіеве, падапечныя Міхайлы Фаменкі перамаглі — 2:0. Пачатак гульні а 23-й. Матч у прамым эфіры будзе паказваць тэлеканал «Інтэр».

Зборная Украіны пад кіраўніцтвам Алега Блахіна гуляла на чэмпіянаце свету 2006 г., дзе дайшла да чвэрцьфіналу.

Іншыя матчы:

Швецыя — Партугалія (22:45, першы матч — 0:1);
Харватыя — Ісландыя (22:15, першы матч — 0:0)
Румынія — Грэцыя (22:00, 1:3).

Таксама вызначыцца два апошнія прэтэндэнты ад Афрыкі:

Егіпет — Гана (19:00, першы матч — 1:6)
Алжыр — Буркіна-Фасо (21:00, першы матч — 2:3).

Раней пуцёўкі ад Афрыкі заваявалі Камерун, Нігерыя і Кот-д-Івуар.

Заўтра, 20 лістапада, вызначацца два апошнія ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе (бярэ ўдзел 32 зборныя).

Новая Зеландыя згуляе з Мексікай (першы матч — 1:4), а Уругвай з Іярданіяй (першы матч — 5:0).

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў чэрвені-ліпені наступнага года ў Бразіліі, удзел ім возьмуць 32 зборныя. Лёсаванне групаў адбудзецца 6 снежня. Беларусь у адборачным турніры фінішавала на апошнім месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?