Следчы ізалятар № 5 Масквы, дзе ўтрымліваецца гендырэктар ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер, лічыцца лепшым не толькі ў Маскве, але і ва ўсёй Расіі, цытуе газету «Маскоўскі камсамолец» (МК) партал Naviny.by.

Карэспандэнт МК азнаёмілася з умовамі ўтрымання топ-менеджара ў рамках планавай праверкі гэтага ізалятару грамадскай назіральнай камісіяй.

Баўмгертнера змясцілі ў спецблок, дзе ўзмоцненая сістэма аховы і відэаназіранне ў кожнай камеры. У цэлым падследны ўсім задаволены, аднак, як вынікае з артыкула МК, ёсць некаторыя нюансы.

«Галоўнаму на сённяшні дзень VIP-зняволенаму Расіі — Уладзіславу Баўмгертнеру — нары апынуліся не па памеры. У літаральным сэнсе. Топ-менеджар «Уралкалія» спіць, звесіўшы ногі, паколькі яго рост адрозніваецца ад даўжыні ложка на 13 см. Яшчэ ў арыштанта адабралі параварку, і цяпер ён не можа падагрэць ежу», — піша МК.

Рост Баўмгертнера складае 193 см, у той час як даўжыня ложка — 180 см. На пытанне журналіста, як ён спіць на такі ложку, Баумгертнер адказаў: «Так і сплю, ногі ў бок».

«У ізалятары КДБ Беларусі, дзе я сядзеў, ложкі былі доўгія, — распавёў Баумгертнер. Я там быў у «адзіночцы». Дакладней, камера была разлічана на 4 чалавек, але я быў адзін. Харчаванне там такое ж, як тут. Прагулкі, праўда, даўжэй — 2 гадзіны (тут адна гадзіна). Затое там спорту няма, і абмежаванняў па перадачах больш. А галоўнае — на радзіме заўсёды лепш».

У СІЗА Баўмгертнер рэгулярна наведвае спартзалу, у камеры ёсць «добры ВК-тэлевізар, халадзільнік, забіты прадуктамі», паведамляе МК. «Ёсць нават малюсенькія збанкі, дзе цыбуля расце — так што можна свежае зялёнае пёрка да абеду сарваць.

Дарэчы, усе трое турэмную ежу ядуць зрэдку. А так замаўляюць сабе платныя комплексныя абеды — па 220 расійскіх рублёў. У дзень нашага прыходу там была бульба тушаная, боршч. Ежа па якасці амаль рэстаранная.

Плюс пры жаданні можна замовіць піцу (вывучаю лісток з асартыментам — самая танная па 900 расійскіх рублёў), узяць напракат шахматы, нарды», — адзначаецца ў артыкуле.

Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня і змешчаны ў СІЗА КДБ. Першапачаткова ён абвінавачваўся ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, затым абвінавачанне было дапоўнена — яго абвінавацілі таксама ў крадзяжы.

26 верасня Баўмгертнера перавялі з СІЗА пад хатні арышт у адну з мінскіх кватэр.

20 лістападза Генпракуратура Беларусі прыняла рашэнне аб экстрадыцыі Баўмгертнера ў адказ на запыт расійскай Генпракуратуры, якая таксама распачала крымінальную справу ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалія». На наступны дзень Баўмгертнер быў экстрадзіраваны ў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?