Фота Настассі Храловіч.
На пытанне, ці не баіцца ён адмоўнай рэакцыі з боку начальства на сваё рашэнне, Чарнякевіч адказвае, што лічыць пытанне асабістай справай. І дадае, што не чакае сур’ёзных наступстваў. Не думае, што яго звольняць за ягоны ўчынак.
Рашэнне вярнуць грамату для яго не было толькі эмацыйным. На думку Чарнякевіча,
пераўтварэнне Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў філію Музея гісторыі беларускай літаратуры адбылося ў поўным маўчанні, без удзелу грамадскасці. Калі рашэнне, прынятае Міністэрствам культуры, будзе пацверджана на ўзроўні Савета Міністраў, гэта рэзка знізіць статус музея.
Не сустракаў ніводнага чалавека, які б падтрымліваў такое рашэнне, — кажа літаратуразнаўца.
Ціхан Чарнякевіч называе вяртанне граматы праявай салідарнасці з музеем Багдановіча. Ён спадзяецца, што грамадскі розгалас прымусіць уладу змяніць сваё рашэнне.





