Белстат апублікаваў дадзеныя аб ураджайнасці збожжа па раёнах краіны за 2013 год. «Наша Ніва» нанесла дадзеныя на карту Беларусі па раёнах. Аналагічная карта з’яўлялася і летась.

Што змянілася за год? Усе вобласці, апроч Гомельшчыны, напаткаў вялікі няўраджай. Снег ляжаў доўга, дый глеба аказалася пераўвільготненай. У выніку агульная ўраджайнасць з гектара зменшылася з 34,5 ц да 29,7 ц. А ў некаторых раёнах, як, напрыклад, Пінскім ці Маларыцкім, згубілася да траціны зерня.

Зрэшты, падзенне было агульным і больш-менш раўнамерным.

Лідары ў рэйтынгу фактычна тыя самыя, хіба што Гродзенскі раён абагнаў Нясвіжскі ў барацьбе за лідарства. Іншымі словамі, «Верцялішкі» аказаліся больш паспяховымі за «Сноў».

А вось у аўтсайдараў – гаспадарак Віцебшчыны – ураджайнасць амаль у чатыры разы горшая, чым у пераможцаў спаборніцтва.

 Самыя ўраджайныя раёны Беларусі (цэнтнераў з гектара)

1) Гродзенскі — 59,4 ц

2) Нясвіжскі — 59,1 ц

3) Бераставіцкі — 51,6 ц

4) Клецкі — 49,5 ц

5) Мастоўскі — 49,2 ц

6) Шклоўскі – 46,7 ц

7) Мінскі — 44,9 ц

Найменш ураджайныя раёны Беларусі (цэнтнераў з гектара)

1) Гарадоцкі — 15,5 ц

2) Браслаўскі — 15,6 ц

3) Расонскі — 15,9 ц

4) Шумілінскі — 16,5 ц

5) Ушацкі — 16,9 ц

6) Сенненскі — 17,2 ц

7) Краснапольскі — 18,6 ц

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру