У Гродне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пераследавалі п'янага расейца на пазадарожніку.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на траекторыю руху аўтамабіля «БМВ- Х5» з расійскімі рэгістрацыйнымі знакамі днём 5 лютага нарад батальёна дарожна-патрульнай службы звярнуў увагу на праспекце Янкі Купалы. Сігнал інспектара кіроўца пазадарожніка праігнараваў. Адарваўшыся на прыстойную адлегласць, панёсся ў бок вуліцы Перамогі. Ігнаруючы правілы дарожнага руху (праезд на чырвоны сігнал святлафора, няпропуск пешаходаў, выезд на сустрэчную паласу праз суцэльную лінію разметкі), ліхач збіраўся выехаць за межы горада. Дзякуючы ўзгодненым дзеянням супрацоўнікаў ДАІ, на вуліцы Падольнай, дзе другі нарад сваім аўтамабілем заблакаваў праезд, яго затрымалі.

Акрамя 24- гадовага кіроўцы ў аўтамабілі знаходзіліся пасажыры (дзве дзяўчыны і брат парушальніка). Па словах затрыманага, у Гродна ён прыехаў з Калінінграда па працы. Ноч правёў у знаёмых, дзе піў гарэлку. Прачнуўшыся раніцай, пахмяліўся і вырашыў на развезці субутэльніц па хатах.

Аналіз на ўтрыманне алкаголю ў яго арганізме паказаў больш за шасціразовае перавышэнне нормы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?