фота з сайта Гродзенскага заапарка

фота з сайта Гродзенскага заапарка

Работніца Гродзенскага заапарка вырашыла пагладзіць льва і страціла руку. Аб выпадку паведаміў дырэктар заапарка Алег Жданкін. Інцыдэнт адбыўся ў суботу 8 лютага.

37-гадовая супрацоўніца заапарка, работніца кармакухні, перад сыходам дахаты вырашыла пагладзіць льва, яна пералезла цераз агароджу секцыі «драпежныя жывёлы» і прасунула руку паміж жалезных прутоў вальера. У адказ леў напаў на жанчыну.

З вялікай ранай правага перадплечча з дэфектам і размазжэннем мяккіх тканін, дэфектам касцяной тканіны жанчына была шпіталізавана. Ёй зроблена ампутацыя на ўзроўні правага пляча.

«Пацярпелая працуе ў нашым заапарку 15 гадоў, але яе праца ніколі не была непасрэдна звязана з жывёламі. Яна кухарка на кармакухні. Мне цяжка сказаць, чаму яна паступіла так неасцярожна. Гэта сумнае здарэнне для нас, адзінае ў сваім родзе. Хачу нагадаць усім наведвальнікам нашага заапарка, што неабходна строга выконваць правілы бяспекі», — сказаў дырэктар.

Па факце нападу льва на чалавека праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?