Прынамсі 11 чалавек сталі ахвярамі моцных снегападаў у Японіі, і больш за 1,3 тыс. чалавек пацярпелі, паведамляе AFP са спасылкай на цэнтральнае паліцэйскае ўпраўленне Японіі.
Удар стыхіі пакінуў без электрычнасці больш за 18 тыс. жылых дамоў і выклікаў буйныя перабоі ў працы транспартнай сістэмы Японіі.
Снегапад абрынуўся на паўночную і паўночна-ўсходнюю часткі краіны. Моцна пацярпелі прэфектуры Гума і Нагана, якія размяшчаюцца на поўнач ад Токіо.
У выніку заносаў сотні машын стаяць у заторах па некалькі дзён. Заторы расцягнуліся на дзесяткі кіламетраў.
Міністэрства транспарту Японіі ўжо арганізавала дастаўку пітной вады і гарачай ежы людзям, якія захраслі на дарогах. На японскіх трасах ўсталёўваюцца пункты абагрэву і біяпрыбіральні.
У аэрапортах Токіо і іншых японскіх гарадоў было адменена больш за 830 ўнутраных рэйсаў.
Нацыянальнае мэтэаралягічнае упраўленне Японіі папярэдзіла, што моцныя снегапады працягнуцца на поўначы краіны, і заклікала жыхароў не выходзіць на вуліцу без крайняй неабходнасці.





