Культурніцкая пляцоўка «Арт-Сядзіба» пяты раз за два гады вымушана пакінуць памяшканне — гэтым разам куратараў запэўніваюць, што іх памяшканне спатрэбілася пад цэх для пашыву. Але як сцвярджае адзін з заснавальнікаў пляцоўкі Павел Белавус, «Сядзібу» чарговы раз высяляюць непасрэдна за яе дзейнасць.

«Мы вырашылі падысці да пошукаў новай пляцоўкі крэатыўна, - расказвае Павел Белавус. – Мы падлічылі, што на набыццё свайго памякашння нам трэба прыблізна $200 тысяч. Цяпер мы заснавалі сайт http://dom.artsiadziba.by/, дзе кожны жадаючы можа купіць за пяць даляраў «цаглінку» будучай «Арт-Сядзібы»».

«Сядзібаўцы» разлічваюць на дапамогу ад бізнэсоўцаў і беларусаў замежжа. Па словах Белавуса, калі Нацыянальную бібліятэку пабудавалі разам, то чаму немагчыма такім жа чынам пабудаваць «Арт-Сядзібу», незалежную пляцоўку.

Таксама «сядзібаўцы» абвяшчаюць марафон у падтрымку пляцоўкі: іх павінны выселіць да 21 лютага. Дамову першапачаткова заключылі да верасня 2014-га, а арэнда аплачана да канца месяца. Цяпер на «Арт-Сядзібе» кожны дзень будуць адбывацца разнастайныя імпрэзы.

«Будзем змагацца да таго моманту, пакуль нам не пацвердзяць, што ў гэтым памяшканні будзе цэх, ці хаця б назавуць сапраўдную прычыну высялення», — кажа спадар Белавус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?