У пункце мытнага афармлення «Брэст-Цэнтральны» 24 красавіка ў пасажыра цягніка Масква — Парыж канфіскавана буйная сума незадэклараванай валюты. 

Як паведамілі у прэс-групе Брэсцкай мытні, 26-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці заявіў супрацоўнікам мытні пра наяўнасць у яго сумы, якая не перавышае ў эквіваленце 10 тыс. долараў ЗША, і прад'явіў 7 тыс. 240 еўра. Разам з тым падчас мытнага агляду ў кішэні яго шортаў было знойдзена яшчэ 32 тыс. еўра. 

Непрацуючы грамадзянін Расіі, які накіроўваўся ў Парыж, растлумачыў, што наўмысна не заявіў пра гэту валюту, бо не хацеў яе дэклараваць. 

Паводле правіл, пры адначасовым вывазе грашовых сродкаў на агульную суму, якая перавышае ў эквіваленце 10 тыс. долараў ЗША, грашовыя сродкі падлягаюць дэклараванню ў пісьмовай форме шляхам падачы пасажырскай мытнай дэкларацыі на ўсю суму вывазных наяўных грашовых сродкаў. 

У дачыненні да расіяніна складзены пратакол на падставе ч. 2 арт. 14.5 КоАП, а 32 тыс. еўра як прадмет правапарушэння канфіскаваныя мытняй да рашэння суда. 

Грамадзяніну Расіі пакінулі 7,24 тыс. еўра, што ў эквіваленце складае 10 тыс. долараў, якія можна перавозіць праз мяжу без пісьмовага дэкларавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?