У лабараторыі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны днём 8 мая адбыўся выбух.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, надзвычайнае здарэнне адбылося падчас доследаў, якія праводзіў навуковы супрацоўнік. У яго руках адбыўся выбух колбы без наступнага гарэння.

З рэзанай ранай рукі супрацоўнік універсітэта дастаўлены ў бальніцу, іншых пацярпелых няма.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?