У пяцізоркавым гатэлі ў цэнтры Масквы чацвёра мужчын збілі дзвюх дзяўчат, паведамляюць расійскія СМІ.

Па словах пацярпелых, яны пазнаёміліся з мужчынамі ў кафэ, пасля чаго вырашылі разам адпачыць у начным клубе.

Раніцай чацвёра таварышаў на двух аўтамабілях прывезлі сваіх новаспечаных сябровак ў пяцізоркавую гасцініцу Crowne Plaza, дзе самі спыніліся падчас дзелавой паездкі. Дзяўчыны ехалі ў адной машыне з двума маладымі людзьмі, а ў іншай знаходзіліся двое іншых іх знаёмых. Высветлілася, што ўсе чацвёра мужчын былі бізнесменамі з Турцыі.

Як распавялі праваахоўнікам пацярпелыя, як толькі мужчыны прывезлі іх у гатэль, адразу ж накінуліся на іх і спрабавалі згвалтаваць. Адна з дзяўчат змагла вырвацца і дабрацца да рэсепшна, каб паклікаць на дапамогу.

Медыкі, якія прыбылі па выкліку, пабачылі ў дзяўчат шматлікія сляды збіцця. Аднак паліцыянтам пацярпелыя заявілі, што прэтэнзій да крыўдзіцеляў не маюць. Нягледзячы на гэта, праваахоўнікі праводзяць праверку па дадзеным факце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру