Фота: mport.ua
Аўстралійскі антраполаг Майкл Стодарт у сваёй новай кнізе «Adam’s Nose and the Making of Mankind» сцвярджае, што ў ходзе эвалюцыі чалавек развучыўся ўспрымаць полавыя ферамоны іншых людзей, перадае Daily Mail.
20 млн год таму продкі чалавека прываблялі патэнцыйных полавых партнёраў пераважна пахамі. Але з пераходам людзей да жыцця ў калектывах сувязь пахаў і сэксуальных жаданняў значна знізілася, кажа навуковец.
Орган Якабсана (ён жа сошнікава-носавы орган альбо вомер) у чалавека ў пэўны момант перастаў функцыянаваць. З развіццём цывілізацыі чалавек стаў лічыць чалавечы пах не толькі непрывабным, але і непрыемным.
Такім чынам чалавек здолеў жыць пераважна ў манагамных сем’ях, нягледзячы на вялікую колькасць патэнцыйных полавых партнёраў у грамадстве вакол сябе. З усіх млекакормячых так умеем толькі мы.
Цяпер «сэксуальныя» для чалавечага мозгу араматы выкарыстоўвае парфюмерыя — але гэта далёка не тыя «чалавечыя» араматы, што былі «сэксуальнымі» мільёны год таму.





