У Афганістане ў выніку авіяўдару дрона забіты лідар мясцовага падраздзялення экстрэмісцкага руху «Ісламская дзяржава» Хафіз Саід Хан, паведамляюць крыніцы ў Пентагоне.

Хафіз Саід Хан быў вядомы як «эмір» так званага «Эмірата Харасан». Фота сайта таджыкскай службы «Радыё Свабода».

Летась афганскія спецслужбы ўжо паведамлялі пра смерць Саіда Хана ў выніку бамбавання дронам, але тады структуры ІД абверглі гэтую інфармацыю.

Апошняе паведамленне амерыканскіх вайскоўцаў таксама пакуль не пацверджана з незалежных крыніц.

У Пентагоне ўдакладняюць, што ракетны ўдар па тым месцы, дзе знаходзіўся Саід Хан, быў нанесены 26 ліпеня.

У той дзень афганскія ваенныя паведамілі аб маштабнай аперацыі супраць ІД у правінцыі Нангархар, у выніку якой, паводле іх звестак, загінулі каля 120 баевікоў. Аднак тады не ўдакладнялася, ці быў сярод іх Саід Хан.

Першапачаткова Хафіз Саід Хан камандаваў адным з падраздзяленняў «Талібану», аднак потым прысягнуў на вернасць «Ісламская дзяржава».

Са студзеня 2015 года гэтыя два экстрэмісцкія рухі знаходзяцца ў Афганістане ў стане адкрытага супрацьстаяння: талібы захоўваюць кантроль у многіх рэгіёнах краіны, аднак ІД паспяхова рэкрутуе ў свае шэрагі баявікоў Талібану, у тым ліку іх палявых камандзіраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?