Даследчыкі з Мадрыдскага універсітэта імя Карласа III высветлілі, што ўсіх людзей паводле тыпу асобы можна падзяліць на чатыры групы: зайздроснікі, аптымісты, песімісты і даверлівыя індывіды. Пра гэта распавядаецца ў артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Science Advances.

У рамках эксперыменту навукоўцы прымусілі 541 чалавека разбірацца ў розных сацыяльных сітуацыях. Пры гэтым рашэнні паддоследныя маглі прымаць як ва ўласных інтарэсах, так і ў інтарэсах цэлай групы. Пасля ўвесь масіў рашэнняў і іх наступстваў падвергнуўся аналізу з дапамогай камп'ютэрнага алгарытму.

Паводле вынікаў даследавання, 90 адсоткаў людзей падпадаюць пад наяўныя чатыры катэгорыі: 30 адсоткаў апынуліся зайздроснікамі, астатнія 60 - аптымістамі, песімістамі і даверлівымі людзьмі (па 20 працэнтаў на кожную з катэгорый). Астатнія 10 адсоткаў камп'ютар не змог аднесці ні да адной з катэгорый.

Навукоўцы адзначаюць, што такі спосаб класіфікацыі груп індывідаў ўжываецца ў дачыненні да людзей ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?