Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі пацвердзіў скарачэнне фінансавання тэлеканала «Белсат», паведамляе выданне bankier.pl.

Па яго словах, прычынай скарачэння фінансавання «Белсата» сталі павелічэнне выдаткаў на польскія консульскія службы і павышэнне выдаткаў на падтрымку сірыйскіх бежанцаў.

«Я не хачу, але вымушаны», — заявіў Вашчыкоўскі, кажучы пра скарачэнне фінансавання для тэлеканала.

Ён падкрэсліў, што польскі ўрад з'яўляецца не ўладальнікам «Белсата», а толькі адным з донараў. «Белсат» мае магчымасць рэфармавацца, шукаць іншых донараў», - сказаў Вашчыкоўскі.

Пра тое, што МЗС Польшчы скарачае на дзве траціны фінансаванне «Белсата» і аб магчымым пераводзе тэлеканала на рускамоўнае вяшчанне паведаміла 15 снежня польскаму выданню wPolityce.pl дырэктар «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Навіна выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0