2629 вайскоўцаў загінулі з пачатку правядзення антытэрарыстычнай аперацыі. Такую статыстыку на брыфінгу 20 сакавіка агучыў спікер Міністэрства абароны па пытаннях АТА Андрэй Лысенка, піша УП.

«З пачатку антытэрарыстычнай аперацыі да сённяшняга дня ў выніку баявых дзеянняў загінула 2629 воінаў. З іх — 2220 вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны, іншыя загінулыя — з шэрагаў Нацыянальнай гвардыі, МУС, Дзяржпагранслужбы, СБУ, Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях», — паведаміў палкоўнік.

«Таксама за гэты час 9453 чалавекі атрымалі раненні з іх 7664 — вайскоўцы Узброеных сіл Украіны», — адзначыў Лысенка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру