Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў напаў на прэс-сакратара ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Барыса Гарэцкага.

Інцыдэнт адбыўся пасля разгляду ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска позвы гісторыка Ігара Кузняцова аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Адказчыкамі па позве сябра ГА «БАЖ» Ігара Кузняцова з’яўляецца КПБ, рэдакцыя газеты «Коммунист Беларуси. Мы и время» і аўтар публікацыі Андрэй Лазуткін.

Пасля судовага працэсу Барыс Гарэцкі на вуліцы побач з будынкам суда спрабаваў сфатаграфаваць адказчыкаў.

У гэты час Георгій Атаманаў, які да таго ж з’яўляецца памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў, падышоў да Гарэцкага і на вачах у сведкаў выбіў з рук прэс-сакратара БАЖ мабільны тэлефон, які ўпаў на зямлю.

Па факце інцыдэнту Барыс Гарэцкі накіраваў пісьмовую заяву ва Упраўленне унутраных спраў Ленінскага раёна Мінска.

Рашэнне па позве Ігара Кузняцова супраць КПБ, газеты «Коммунист Беларуси. Мы и время» і Андрэя Лазуткіна будзе агучанае заўтра а 9.15.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру