Незвычайны выпадак адбыўся ў мінулую нядзелю ў адной з мінскіх прадуктовых крамаў. Пасярод гандлёвай залы абрынуліся паліцы з алкаголем. На падлозе апынулася некалькі дзясяткаў пляшак з віном.

Першымі на гэта звярнулі ўвагу ў тэлеграм-канале фудхантараў «Мерзкий Кокобай». Паглядзіце: адна з пляшак цудам утрымалася на месцы, застаўшыся стаяць на палічцы.

Дзе адбылася гэтая катастрофа? Па звестках Еўрарадыё, фота зроблена ў краме Bigzz на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАД. У краме здарэнне пацвярджаюць, але распавядаюць неахвотна, маўляў, «навошта выносіць смецце з хаты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0