У кітайскай сацыяльнай сетцы Weibo забаранілі выкарыстоўваць лацінскую літару N, а таксама некаторыя фразы і назвы кніг. Пра гэта паведамляе выданне China Digital Times.

З пошукавай выдачы сэрвісу зніклі некалькі дзясяткаў запытаў. Журналісты звязваюць узмацненне жорсткасці рэгулявання сацсеткі з нядаўняй прапановай Камуністычнай партыі Кітая адмяніць канстытуцыйныя абмежаванні прэзідэнцкага тэрміна ў краіне. Па словах прафесара кітайскай мовы Пенсільванскага універсітэта Віктара Майра, цэнзары прынялі «хуткія і рашучыя меры» пасля таго, як інтэрнэт быў «завалены скаргамі».

Лацінская літара N, хутчэй за ўсё, патрапіла пад удар, бо яна выкарыстоўваецца ў словазлучэнні «N тэрмінаў на пасадзе», дзе N пазначае нявызначаную колькасць. Разам з ёй мадэратары прыбралі з пошуку фразы «не згодзен», «культ асобы», «пажыццёвы» і яшчэ каля 50 выказванняў. Акрамя таго, забарона закранула антыўтопіі «Ферма», «1984», «Дзівосны новы свет» і кнігі пра грамадзянскую вайну ў Кітаі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
19.06.2022 / 13:07
Усё, прагрэс Кітая скончыўся. Пажыццёвая манархія, рэгрэс і адкат у 19ст. ЗША застаюцца лідэрам, Еўропа падцягваецца, Расея ляціць у бездань.
0
Каментатар / Адказаць
13.04.2017 / 09:18
Галоўнае, што парнуху не зачапілі.
0
Каментатар / Адказаць
10.11.1975 / 06:03
Цяпер у іх таксама наведвальнасць вырасце на 5%.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру