Фота: Саша Май, «Витебский курьер»

Фота: Саша Май, «Витебский курьер»

У цэнтры Лепеля размясцілі білборд з партрэтамі Далі, Хэмінгуэя, Гогаля, Мэрылін Манро, Ясеніна, Дастаеўскага, Ван Гога і надпісам «Хвароба не шкадуе нават геніяў. Паклапаціся пра псіхічнае здароўе». Гэта — рэклама Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. У сацсетках абмяркоўваюць білборд: маўляў, пры чым тут Мэрылін і іншыя знакамітасці?

- Гэта сацыяльная рэклама. Мы хочам, каб людзі турбаваліся пра сваё псіхічнае здароўе, — растлумачыў TUT.BY галоўны ўрач Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы Аляксандр Капытаў. — Знакамітыя людзі, намаляваныя на білбордзе, пакутавалі на расстройства псіхікі. І гэта не мы адкрылі ці прыдумалі — пра гэта шмат інфармацыі ў шырокім доступе: і ў кнігах, і ў фільмах, і ў інтэрнэце. Хацелася б, каб беларусы менш пілі, больш думалі пра здароўе, а пры нейкіх праблемах не баяліся звяртацца да ўрачоў-псіхіятраў. Дарэчы, на адваротным баку білборда распавядаецца пра нашу лячэбную ўстанову, пра ўмовы, якія тут ёсць.

Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца абслугоўвае насельніцтва Лепеля, а таксама Лепельскага, Аршанскага, Бешанковіцкага, Докшыцкага, Сенненскага, Чашніцкага, Ушацкага, Талачынскага раёнаў. Лячэнне праводзяць псіхіятры-нарколагі, псіхатэрапеўты, псіхолагі.

Па статыстыцы медустановы, у 2017 годзе тут было 1846 пацыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0