Сярэдняя школа № 11 Маладзечна выплаціла кампенсацыю бацькам дзяўчынкі, якая загінула на ўборцы бульбы — 15 тысяч рублёў. Яшчэ 35 тысяч застаецца вінны СВК «Хоўхлаў», піша Tut.by.

У сярэдзіне студзеня суд вырашыў пытанне аб кампенсацыі маральнай шкоды сям'і Папчэні: прадпрыемства «Хоўхлаў», дзе працаваў кіроўца грузавіка, абавязалі заплаціць 35 тысяч рублёў, а школу № 11 - яшчэ 15 тысяч.

Дырэктары былі ашаломленыя гэтым рашэннем. У «Хоўхлаве» казалі, што гэтая сума - амаль месячны заробак усіх супрацоўнікаў. А школа існуе за сродкі, якія вылучае аддзел адукацыі выканкама, і ў самой «няма ні капейкі».

Тым не менш, па словах прадстаўніка прафсаюза РЭП Леаніда Судаленкі, рашэнне суда бакі не абскардзілі.

Школа расплацілася цалкам яшчэ некалькі тыдняў таму. Адкуль узялі грошы (у выканкаме - ці не), там не ўдакладняюць.

«Правялі пэўную працу, гэта нашы ўнутраныя справы. Галоўнае, што мы выканалі рашэнне суда і выплацілі сям'і кампенсацыю», - распавёў дырэктар СШ № 11 Аляксандр Люльковіч.

Другую частку кампенсацыі ад ААТ «Хоўхлаў» родныя пакуль не дачакаліся.

Нагадаем, 29 верасня 2016 года падчас уборкі бульбы пад Маладзечнам загінула вучаніца 8-га класа 13-гадовая Вікторыя Папчэня — на яе наехаў грузавік. Кіроўцу асудзілі да 3 гадоў абмежавання волі. А двух настаўнікаў школы за недагляд — да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0