Кансерватыўна-нацыяналістычная партыя ФІДЭС на чале з Віктарам Орбанам набірае 49,2% галасоў на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў нядзелю, паведамляе Deutsche Welle.

Такім чынам, кааліцыя з ФІДЭС і Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі атрымлівае 134 месцы з 199 у Дзяржаўным сходзе, што гарантуе ёй дзве траціны галасоў у найвышэйшым заканадаўчым органе краіны. Па выніках выбараў 2014 гады ў кааліцыі ў парламенце было 133 галасы.

Сам Орбан ужо пракаментаваў вынікі выбараў, заявіўшы, што Венгрыя «атрымала вялікую перамогу». Праварадыкальная партыя «Ёбік» таксама павялічвае сваё прадстаўніцтва ў парламенце — ёй дастануцца 27 крэслаў супраць 23 у 2014 годзе.

Цяпер Орбан, якога крытыкі абвінавачваюць у аўтарытарызме, узначаліць урад Венгрыі чацвёрты раз у гісторыім і трэці раз запар. Сваю перадвыбарчую кампанію 54-гадовы палітык пабудаваў на нацыяналістычнай рыторыцы: ён палохаў выбаршчыкаў масавым наплывам мігрантаў і выстаўляў сябе абаронцам нацыянальнага суверэнітэту і «хрысціянскай Еўропы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0